IMG 0219-1

 

    19 снежня ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М.Горкага адбылося свята «Ты нарадзіўся ў сэрцы Беларусі», прысвечанае 220-годдзю з дня нараджэння славутага паэта-рамантыка, грамадскага дзеяча, патрыёта, нашага земляка Адама Міцкевіча.

 

    Мультымедыйная прэзентацыя пазнаёміла прысутных з асноўнымі момантамі жыцця паэта і яго творчасцю. Слухачоў уразіла няздзейсненае юнацкае каханне Адама да Марылі Верашчака, якое перавярнула ўсё жыццё паэта і пакінула глыбокі след у яго творчасці. Вершы Адама Міцкевіча прагучалі ў выкананні Максіма Каржыцкага. Сапраўдным упрыгожаннем свята стаў старадаўні танец лендлер-аліманд, які прысутныя ўбачылі дзякуючы Таццяне Пятуховай і Максіму Каржыцкаму.

IMG 0173-1

IMG 0193-2

IMG 0203-3

IMG 0208-4