IMG 20181214 111450-1

 

    14 снежня бібліятэка імя Ул.Караткевіча запрасіла вучняў 2«В» класа ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» прыняць удзел у падарожжы па старонках часопіса «Вясёлка».

 

    Дзеці даведаліся пра гісторыю ўтварэння часопіса, пра тое, як выглядала вокладка першага нумара, і хто з беларускіх пісьменнікаў і паэтаў ужо шмат гадоў нясе "вясёлкавую вахту". Падчас падарожжа другакласнікі гарталі старонкі выдання, якое ахвотна чытаюць ужо некалькі пакаленняў беларусаў, знаёміліся з рубрыкамі, з цікавымі маштабнымі праектамі апошніх гадоў, а таксама з галоўным героем - дапытлівым хлопчыкам Васем Вясёлкіным. Дзеці глядзелі мультфільм «Піліпка», створаны паводле беларускай народнай казкі «Піліпка-сынок», для займальных гульняў па матыматыцы і літаратурнаму чытанню, якія прапаноўвае сваім чытачам часопіс. За гадзіну, праведзеную разам з «Вясёлкай», стала зразумела, што з такім часопісам цікава і вучыцца, і адпачываць.

IMG 20181214 115835-2