Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

короткевич на начало-1 

«Нястомны вандроўнік i працаўнік,

літаратар, які пастаянна i грунтоўна працуе над сабой, чалавек невычарпальна светлага настрою,
які ўмее смяяцца як дзіця,
усёй душой любіць родных людзей,
родную зямлю, – такім яго ведаюць многія.»
(Янка Брыль)


     Уладзімір Караткевіч – адна з самых яркіх постацяў беларускай літаратуры XX стагоддзя. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык i кінасцэнарыст.

  

     26 лістапада споўнілася 88 год з дня нараджэння класіка. У бібліятэках горада адбыліся Дні літаратуры «Душа і сэрца Беларусі», прысвечаныя творчасці Уладзіміра Караткевіча.

  

      Дні літаратуры ў бібліятэцы, якая носіць імя пісьменніка, пачаліся 19 лістапада з пасяджэння гуртка «Бусляня». Дзеці праслухалі і абмеркавалі казку Ул.Караткевіча «Жабкі і чарапаха», а потым намалявалі галоўных герояў гэтага твора.

  У дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча, 26 лістапада, для вучняў 3«В» і 4«Г» класа ДУА «Сярэдняя школа №11 г.Віцебска» прайшоў біяграфічны ўрок «Тут адкрылася мне душа краіны». У аснову мерапрыемства былі пакладзены ўспаміны сястры Ул.Караткевіча і яго сяброў, а таксама літаратуразнаўчыя матэрыялы даследчыкаў жыцця і творчасці пісьменніка Анатоля Вераб'я і Адама Мальдзіса. Дзеці даведаліся пра ўмовы, у якіх ішло фарміраванне асобы будучага пісьменніка, пра малавядомыя факты з яго біяграфіі, пра гісторыю напісання асобных твораў, а таксама пра тое, як увекавечана памяць Уладзіміра Караткевіча ў Оршы і  Віцебску. Напрыканцы мерапрыемства дзеці паглядзелі мультфільм «Каму чорт дзяцей калыша» па казцы «Чортаў скарб» і кліп на песню Ул.Караткевіча «Мокрыя травы».

IMG 20181126 163001-3

20181119 113836-1

IMG 20181119 111534-2

 

 

 

 

 

    

 

 

 

 

 

   

 

                 28 лістапада для вучняў 4«А» класа ДУА «Гімназія №3 г. Віцебска імя А.С. Пушкіна» адбылося займальнае падарожжа па казках Ул.Караткевіча "Спатканне з цудам", на якім дзеці шукалі і знаходзілі зернейкі дабрыні і народнай мудрасці ў чароўных гісторыях пісьменніка. Школьнікі бралі ўдзел у шматлікіх гульнях на сюжэты казак «Чортаў скарб», «Жабкі і чарапаха», «Кацёл з каменьчыкамі». Непаўторная мова, дасканалы стыль, а таксама любоў і прага да жыцця, што нясуць з сабою героі казак Ул. Караткевіча захапіла маленькіх удзельнікаў мерапрыемства і выклікала жаданне бліжэй пазнаёміцца з творчасцю пісьменніка.

IMG 20181128 141321-1

    22 лістапада бібліятэка імя С.Маршака прысвяціла гучнае чытанне «Казачная краіна Уладзіміра Караткевіча» 88-годдзю пісьменніка. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 4«Д» класа ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Віцебска». Школьнікі пазнаёміліся з творчасцю літаратара, уважліва слухалі і чыталі ўслых яго казкі.

-fGUmA8pMFc-1

gm3hYy-585c-2

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

     

23 лістапада супрацоўнікі бібліятэкі імя Я.Маўра правялі літаратурную гадзіну «Пад ветразем дабра і прыгажосці» у ДУА «Сярэдняя школа №12 г. Віцебска». Мэта мерапрыемства – знаёмства з творчасцю і творамі пісьменніка, павышэнне цікавасці да чытання, прыцягненне ў бібліятэку новых чытачоў. Вучні пачулі звесткі аб жыцці і творчасці Ул.Караткевіча, праявілі цікавасць да кніжнай выставы, складзенай з самых вядомых кніг аўтара, убачылі відэакліп на верш пісьменніка «Беларуская песня». На развітанне бібліятэкары прапанавалі школьнікам самастойна пазнаёміцца з апавяданнем «Сіняя-сіняя» і прадоўжыць размову ў бібліятэцы.

IMG 20181024 143453-1

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Льготы 1

Социальные группы

VK
FB

uni.png

vit.png