IMG 20181016 180123 - в начало    2018 год малой родины-1 

     

 

 

    16 кастрычніка ў інтэрнаце №3 ВДМУ адбылася літаратурная гадзіна "Беларусь - мая Радзіма!", падрыхтаваная бібліятэкай імя Еўдакіі Лось. Студэнты разам з бібліятэкарам разважалі аб значнасці малой радзімы і ўсведамленні свайго стаўлення да Бацькаўшчыны.

      Шмат яскравых прыкладаў выказвання павагі і любові да роднай зямлі можна знайсці ў літаратуры: маладыя людзі знаёміліся з вершамі Н.Гальпяровіча, М.Намеснікава, А.Майсеенкі, дзённікавымі запісамі В.Шніпа і А.Горвата. Эсэ У.Арлова "Клён" стала эмацыйнай вышынёй мерапрыемства – яно яскрава і метафарычна адлюстроўвала сувязь чалавека са сваімі каранямі. Тэма беларускай мовы гучала праз урыўкі з эсэ С.Рублеўскага, Ф.Сіўко, верш Ул.Караткевіча. Літаратурную гадзіну завяршыў верш І.Пракаповіча "Мы - беларусы!"

IMG 20181016 180113 - обрезано 2