IMG 20180924 145514-1

З 21 па 27 верасня ў межах Тыдня Сусветнай акцыі "Мы чысцім свет" (Ачысцім планету ад смецця) у бібліятэцы імя Ул. Караткевіча праходзіць выстава дзіцячых малюнкаў і плакатаў "Мы галасуем за экалагічна бяспечнае асяроддзе".

 

 

 

 

 

 

 

 

З красавіка па верасень 2018 года навучэнцы розных устаноў (ДУА "Сярэдняя школа №4 г.Віцебска", "Сярэдняя школа №11 г.Віцебска" "Гімназія №3 г. Віцебска імя А.С. Пушкіна", ДУАДА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска") сталі ўдзельнікамі экалагічнага праекта "Hi-tech смецце. ЗША і Беларусь. Розныя краіны – аднолькавыя праблемы", які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы інфармацыйнага цэнтра пры пасольстве ЗША у Беларусі на базе бібліятэкі замежнай літаратуры і бібліятэкі імя Ул.Караткевіча.
IMG 7519-1

  Пасля прагляду дакументальнага фільма "Пад уладай смецця" (рэжысёр Анастасія Папова) пра самую вялікую і небяспечную ў свеце афрыканскую хай-тэк свалку на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва, куды нелегальна звозяць электроннае смецце са ўсяго свету, падлеткі абмеркавалі галоўную тэму праекта. Пад уплывам убачанага, юныя мастакі з дапамогай фарбаў, фламастэраў і алоўкаў выказалі свае адносіны да экалагічных праблем сучаснасці.
  IMG 7511-1

На працягу тыдня наведвальнікі бібліятэкі будуць галасаваць за творчыя работы. Пасля закрыцця выставы пройдзе цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў.