IMG 754515 жніўня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для наведвальнікаў летняга лагера ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" прайшла гадзіна добрых парад "Правілы паводзін на прыродзе".

Дзеці даведаліся, як выбіраць месца для вогнішча, каб яно не стала прычынай пажару, дзе хавацца ў час навальніцы, чаму нельга купацца ў незнаёмых вадаёмах, вырываць грыбы з корнем, збіраць у букеты кветкі, занесеныя ў Чырвоную кнігу, разбураць муравейнікі і птушыныя гнёзды, гучна размаўляць, крычаць і шумець у лесе. Таксама ім расказалі пра ядавітыя грыбы і ягады, якія можна сустрэць у нашых лясах, і запрасілі прыняць удзел у гульнях: "Папярэджваючыя і забараняючыя экалагічныя знакі", "Што бярэш з сабою ў лес?", "З кім сябруе елка?" і інш.