23 чэрвеня – У першыню, у межах мерапрыемстваў да Дня горада, і Года кнігі на Беларусі адбылося свята кнігі “Родных кніг старонкі запаветныя”, прысвечанае Дню кнігі. На вуліцы Пушкіна размясціўся сапраўдны кніжны горад. У праграме свята жыхарам горада былі прапанаваны: юбілейная кніжная выстава “З Купалам і Коласам у сэрцы жывём”, сямейная праграма “Я люблю маму! Я люблю тату! Я люблю кнігу!”, “Гарадскія гісторыі” – гульнявая краязнаўчая праграма, лялечны спектакль “Як Заяц-Хваста хацеў стаць чытачом”, паэтычныя сустрэчы “Ля Пушкіна”, “Чарадзейства сваімі рукамі” - майстар-клас па рукадзеллю, “Натхненне роднаму гораду” – паэтычны марафон, “Залаты ўзрост запрашае” – праграма для пажылых; выставы кніг, часопісаў, электронных выданняў з фондаў бібліятэк горада, літаратурныя конкурсы, віктарыны, акцыя “Bookcrossing - адпраў кнігу ў падарожжа”, выступленне мастацкіх калектываў і інш.