IMG 741031 ліпеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла пазнавальная гадзіна "Відавочнае і неверагоднае", у якой прынялі ўдзел падлеткі летняга лагера ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска".

Прысутныя пазнаёміліся з асновамі навукі біёнікі ("перайманне ў прыроды"), даведаліся чаму можна навучыцца ў рыб, звяроў, паўзуноў і іншых прадстаўнікоў фауны. Асабліва зацікавіла падлеткаў інфармацыя пра незвычайныя архітэктурныя канструкцыі жылля ў насякомых і птушак. Больш гадзіны доўжылася цікавая размова, дзеці задавалі шмат пытанняў бібліятэкару, а напрыканцы мерапрыемства пазнаёміліся з матэрыяламі, прадстаўленымі на выставе.