IMG 729112 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча наведвальнікам школьнага лагера ДУА "Сярэдняя школа №28 г. Віцебска" была прапанавана займальная праграма па казках А. С. Пушкіна "У Лукамор'і...".

Дзеці сталі ўдзельнікамі шматлікіх гульняў і конкурсаў: "Пазнай героя па апісанню", "Успомні рыфму", "Назаві казку па асобных радках", "Пакажы свайго любімага героя". Прысутныя на выдатна выканалі ўсе заданні бібліятэкара, а напрыканцы мерапрыемства амаль кожны ўдзельнік пачытаў на памяць вершы А.С.Пушкіна і ўрыўкі з яго казак.