IMG 722425 мая да Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла гадзіна цікавых паведамленняў "У адным кроку ад цуда" па кнігах Г.В. Трафімавай і С.А. Трафімава з серыі "Рассказы Деда Природоведа".

Вучням 3 "Б" класа ДУА " Гімназія №3 г. Віцебска імя А.С. Пушкіна" расказалі пра аўтараў навукова-пазнавальнай серыі, а таксама арганізавалі невялічкае падарожжа па старонках асобных кніг "Надзвычайныя сумкі" і "Гэта што за прыгуны", дзякуючы якому былі дадзены адказы на самыя розныя пытанні: ці ёсць сумка ў грака, у якога звера сумка для пераноса дзіцяняці знаходзіцца на спіне матулі, што носіць у сумцы марскі конік, а таксама, чаму Іван Крылоў назваў страказу круцёлкай і якія жукі ўмеюць рабіць сальта-мартале.

Напрыканцы мерапрыемства дзеці зрабілі невялічкія паведамленні, у якіх прагучалі самыя цікавыя факты з прачытаных імі кніг і з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнятэцы Дзеда Прыродаведа. Яны выконвалі займальныя заданні, рашалі галаваломкі і задачы, разгадвалі рэбусы і красворды.

IMG 7225