IMG 7207У межах рэспубліканскай акцыі да Міжнароднага дня сям'і 10 мая ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшоў канцэрт "Наполним музыкой сердца". На канцэрце выступілі навучэнцы ДУА "Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 4 г. Віцебска" (музычны педагог Вольга Ткачова).

У пачатку прагучала песня К. Лістова "У зямлянцы", тым самым, юныя музыканты аддалі даніну павагі сваім дзедам і прадзедам, якія змагаліся за родную зямлю ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дуэт "Натхненне" (цымбалы і фартэпіяна) выканаў кампазіцыю В. Іванова "Спеў дубраў", аўдыторыя з задавальненнем падпявала выканаўцы песні "Мы разам" з рэпертуара Ксеніі Сітнік. У чытальнай зале бібліятэцы гучалі таксама саксафон, акардэон, домра, флейта. Аўдыторыя ўважліва слухала вядомыя класічныя і сучасныя творы, гучна апладыравала, і прымала актыўны ўдзел у віктарыне "Береги, мой друг, семью – крепость главную твою".

IMG 7190