ведущие"Цэлы свет – дзецям" – літаратурна-музычная вечарына пад такой назвай, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра, адбылася 10 мая ў бібліятэцы, якая носіць яго імя. Ушанаваць памяць класіка беларускай дзіцячай літаратуры ў дзень яго нараджэння сабраліся юныя чытачы, пісьменнікі, супрацоўнікі гарадскіх бібліятэк.

Літаратуразнаўца, педагог, паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольга Русілка падзялілася з прысутнымі цікавымі фактамі з жыцця пісьменніка Івана Фёдарава, які ўсім вядомы пад псеўданімам "Янка Маўр". Яна адразу захапіла ўвагай прысутных і адзначыла, што ён быў вельмі цікавай і неардынарнай асобай, аб чым сведчыць і яго псеўданім.

DSC05906

Шмат станоўчых эмоцый выклікала прамова Старшыні Віцебскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэткі Тамары Іванаўны Красновай-Гусачэнка. Яна пачытала вершы з сваёй новай кнігі і пажадала дзецям сябраваць з добрай кнігай.

DSC05947

Увазе ўдзельнікаў вечарыны быў прадстаўлены буктрэйлер па аповесці Янкі Маўра "Палескія рабінзоны", які створаны супрацоўнікамі бібліятэкі.

Моцнае ўражанне выклікала выкананне Наталляй Кручкоўскай музычных кампазіцый на скрыпцы, якую любіў слухаць Янка Маўр і сам граў на ёй. 

DSC05914

Упрыгожваннем вечарыны стала выступленне з музычнымі нумарамі ўдзельнікаў тэатра песні "Поспех" ДУА "Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі" (кіраўнікі - Кавака Таццяна Віктараўна і Адарыч Уладзімір Аляксандравіч).

DSC05962