DSC058702018 Rodina

 

 

 

 

 

 

"Віцебск: архітэктурны партрэт" – гістарычны экскурс пад такой назвай 4 мая адбыўся ў бібліятэцы імя Я. Маўра для навучэнцаў 6 "А" класа СШ № 31.

З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі юныя чытачы адправіліся ў падарожжа па старажытных вуліцах нашага горада. Яно пачалося з месца, адкуль адкрываюцца неверагодныя віды Віцебска - Кіраўскага маста. Дзеці даведаліся, што ён калісьці быў драўляным і называўся Дзвінскім. Навучэнцы палюбаваліся Свята-Успенскім кафедральным саборам, Свята-Уваскрэсенскай царквой, зацікавіліся гісторыяй Благавешчанскай царквы. Удзельнікі мерапрыемства былі вельмі ўражаны тым, што калісьці гэтыя храмы былі зруйнаваны і толькі ў апошнія гады адноўлены.

У час падарожжа ўдзельнікі паспелі наведаць шмат цікавых мясцін нашага горада, прыняць удзел у краязнаўчай віктарыне, пазнаёміцца з кніжнай выставай "Старажытны Віцебск".