IMG 71664 мая з удзелам вучняў 5 "А" класа ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла гадзіна памяці "Крэпасць людскога духу і адвагі сіла".

Дзеці даведаліся, калі была пабудавана Брэсцкая крэпасць, як у 1941 годзе больш за месяц трымала абарону ў поўным акружэнні, пра байцоў і камандзіраў, якія ўміралі, але не здаваліся, пра надпісы, пакінутыя імі на сценах цытадэлі. Усхвалявалі вучняў аповеды пра адважныя ўчынкі герояў Брэсцкай крэпасці Аляксандра Філя, Аляксандра Махнача, Яфіма Фаміна, Пятра Гаўрылава, а таксама дванадцацігадовага падлетка Пятра Клыпы. На мерапрыемстве прагучалі верш П.Броўкі "Крэпасць над Бугам", урыўкі з кніг Б. Васільева "У спісах не значыўся" і С. Смірнова "Брэсцкая крэпасць", а таксама песня І. Лучанка на словы Р. Раждзественскага "Калі б камяні маглі гаварыць" і музыка з кінафільма "Брэсцкая крэпасць".

IMG 7171