0-02-04-8cb862437c0df9647ed427b767e23e0a1cb288ef2118bfd9a470f2d9ed192ce1 fc784d1c         Звычайны дзень, ці ж вінаваты
         Хоць на імгненне ён у тым,
         Што стаў аднойчы чорнай датай,
         Каб ёй застацца назаўжды?...
                                              А. Зэкаў

 

"Пакуль жыве Чарнобыль у душы"- пад такой назвай 26 красавіка 2018 года ў бібліятэцы імя Якуба Коласа прайшла вечарына памяці, прысвечаная 32-годдзю з дня Чарнобыльскай трагедыі. 

Вучні 5 "А" класа ДУА "Сярэдняя школа № 35 г. Віцебска" даведаліся аб трагічных падзеях 1986 года, першых героях-пажарніках, якія цаной свайго жыцця ў першыя гадзіны пасля выбуху ратавалі Атамную станцыю. Мультымедыйная прэзентацыя пазнаёміла школьнікаў з серыяй карцін вядомага беларускага мастака Міхаіла Савіцкага пад назвай "Чорны боль", якая прысвечана гэтай страшнай трагедыі.

Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары зрабілі агляд кніг беларускіх пісьменнікаў пра Чарнобыль, якія былі прадстаўлены на выставе "Злая зорка".

Вечарына вельмі захапіла, уразіла юных чытачоў і паказала, што колькі б гадоў не прайшло з трагедыі – Чарнобыльская бяда назаўжды застанецца ў душах кожнага.