IMG-efa15f6f590fb51bfb9ebc7cfb61b758-V9.1

 

 

 

 

 

9 красавіка ў межах святкавання 80-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці вучні 4 "А" і 4 "Б" класаў ДУА "Сярэдняя школа № 34 г. Віцебска" сталі ўдзельнікамі завочнага экалагічнага тура "Запаведныя мясціны Віцебшчыны".

Супрацоўнік бібліятэкі імя Ул. Караткевіча запрасіў дзяцей у цікавае і займальнае падарожжа па старонках кніг Святланы Гук (Дзядзінкінай) "Бабраня на Бузянцы", "Юшка Вялеса" (серыя "Скарбы роднай прыроды"), а таксама пазнаёміў з кнігамі "Нацыянальныя паркі Беларусі", "Ахоўныя жывёлы Беларусі" (серыя "Беларуская дзіцячая энцыклапедыя") і іншымі новымі выданнямі. Падчас сустрэчы дзеці атрымалі шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра ўнікальнасць Бярэзінскага запаведніка, пра гістарычную спадчыну, прыгажосць і непаўторнасць Браслаўскага азёрнага краю, пра незвычайны экалагічны фестываль "Журавы і журавіны" ў Міёрскім раёне, пра найглыбейшае возера Доўгае ў Глыбоцкім раёне і самае празрыстае возера Глыбокае ў Полацкім раёне. На мерапрыемстве таксама прагучалі вершы Міколы Чарняўскага пра рэчкі і азёры Віцебскай вобласці.