IMG-46b4c77a6ca09c8a0dd8e6bd21eedc9c-V4 красавіка для вучняў 5-х класаў ДУА "Сярэдняя школа №42 г. Віцебска" ў межах Тыдня дзіцячай кнігі супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул. Караткевіча правялі экалагічнае асарці "Скарбы роднай прыроды".

Пачалося мерапрыемства з размовы пра прыгажосць роднай зямлі, пра яе незлічоныя багацці і скарбы, а таксама пра неабходнасць зберагчы ўсё гэта для будучых пакаленняў. Школьнікам прадставілі цікавыя, маляўнічыя выданні, якія расказваюць аб унікальным прыродным асяроддзі Беларусі, аб асобных прадстаўніках флоры і фаўны, аб ахове прыроды, дзяржаўных запаведніках і заказніках. Гаварылі таксама пра сучасныя экалагічныя праблемы, якія пагражаюць нашай краіне і планеце ў цэлым, і пра тое, што кожны павінен уносіць свой пасільны ўклад у агульную справу аховы і абароны навакольнага асяроддзя.

Завяршылася мерапрыемства словамі: "Мы - часцінка нашай прыроды, і мы - гаспадары нашай планеты. Мудры той гаспадар, які падтрымлівае ў сваім доме парадак. Давайце клапаціцца аб прыродзе і берагчы яе".

IMG-bcbfa847ae674b1345fa0ccb067a1c03-V