20180329 10182029 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для наведвальнікаў школьнага лагера ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" прайшла экалагічная вандроўка "Цуда з цудаў – беларускі лес".

Спачатку супрацоўнікі бібліятэкі нагадалі дзецям правілы паводзін у лесе, а потым разам адправіліся ў займальнае падарожжа па лясных сцяжынках. Кожны крок па тых сцяжынках – гэта віктарына або гульня: "Загадкавае дрэва", "Чароўная кветка", "Жыхары лесу", "Смачныя пачастункі", "Вясёлая пантаміма". Асаблівая ўвага школьнікаў была звернута на тое, як і чым жыве зімовы і летні лес, веснавы і восеньскі, якія змены ў раслінным і жывёльным свеце адбываюцца на працягу года.

20180329 102206