IMG 70592018 Rodina

 

 

  

 

27 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча адбылося фальклорнае свята "Прыйдзі, вясна, з радасцю", у ім прымалі ўдзел наведвальнікі школьнага лагера ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска".

Займальна і цікава дзецям расказалі, што традыцыйна вясну сустракаюць тройчы: у лютым на Масленіцу, у сакавіку, калі прылятаюць першыя птушкі і ў красавіку, калі зацвітае вярба.

Дзеці праганялі зіму і заклікалі вясну, адказвалі на пытанні "Веснавой віктарыны", з задавальненнем прымалі ўдзел у розных народных гульнях: "Брама для Вясны", "Грачы прыляцелі", "Песня жаваранка" і інш.

У чытальнай зале гучалі вершы віцебскіх паэтаў, а таксама легенды віцебскай зямлі, звязаныя з прыходам самай светлай і жаданай пары года. Сустрэча вясны для юных чытачоў бібліятэкі прайшла весела, з запалам і адначасова цікава і пазнавальна.

IMG 7085