IMG 20180221 181410 

21 лютага бібліятэкі горада далучыліся да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.

У бібліятэцы імя Янкі Маўра прайшло літаратурна-краязнаўчае падарожжа "Зямля мая завецца Беларуссю" для навучэнцаў 3 "А" класа ДУА "СШ № 31". У пачатку мерапрыемства яны пазнаёміліся з некалькімі версіямі паходжання назвы "Беларусь". Школьнікам расказалі пра адметныя рысы нацыянальнага характара беларусаў. Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі сімваламі нашай краіны. Яны даведаліся, чаму Беларусь завуць "зямлёй пад белымі крыламі", "зямлёй з блакітнымі вачамі". Потым пайшла гаворка аб важнасці і значнасці роднай мовы. Дзеці адгадвалі загадкі, разам разучвалі лічылкі-жарты на роднай мове. Кожны з іх адчуў прыгажосць і смак беларускага слова, зразумеў неабходнасць любіць і шанаваць сваю родную мову.

 

IMG 20180221 143730У бібліятэцы імя Е. Лось падчас гадзіны беларускага мовазнаўства "Мая мова - мелодыя свету" гучалі вершы П.Панчанкі, М.Танка, Е.Лось, прысвечаныя роднаму слову. Вучняў чацвёртых класаў гімназіі № 4 ўразіла казка Я.Коласа "Дудар", напісаная ў 1906 г., але актуальная і зараз. Сваё веданне роднай мовы дзеці дэманстравалі ў конкурсах і гульнях. Амаль ва ўсіх атрымалася скласці з разрозненых слоў прыказкі і прымаўкі. Заданні для перакладчыкаў не былі цяжкімі, але ж таксама патрабавалі ўвагі і некаторага напружання памяці. Весела праходзіў конкурс языкаломак. Шмат жадаючых было падабраць назвы да прадметаў, размешчаных на стале. Але, як выявілася, задача была складанай, бо бібліятэкар спецыяльна прадставіла словы, якія рэдка ўжываюцца. На заканчэнне прагучалі "Дзесяць запаведзяў" В.Шведа любіць і шанаваць родную мову.

 

 

IMG-353d4ee3d1226db617659659da3c68bc-V

 

На сустрэчы супрацоўнікаў бібліятэка імя П. Броўкі с з вучнямі 4 "А" класа гімназіі № 7 ішла гаворка аб значнасці роднай мовы ў развіцці грамадства і чалавека, аб неабходнасці як мага часцей размаўляць не толькі на занятках па прадмеце ў навучальнай установе, а і ў паўсядзённым жыцці. Вельмі шчыра прагучалі ў выкананні вучняў вершы М. Танка "Родная мова" і А. Куляшова "Балада аб чатырох заложніках".

 

 

image 5

 

 

 

Бiблiятэка імя С.Маршака запрасіла вучняў малодшых класаў сярэдняй школы № 4 на гутарку-ўшанаванне "Адвечны голас Радзiмы". У чытальнай зале гучалі вершы беларускіх паэтаў, дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнi-вiктарыне "Складзi слова".

 

 

 

 

 

 

u9ouoCWyv0E

 

 

 

 

Вусным часопісам "Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку..." адзначыла свята бібліятэка имя У. Маякоўскага. Сёння па Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у нашай краіне дзяржаўнымі лічацца як руская, так і беларуская мовы. Калісьці, у ХІ стагодзі, яны былі адзінымі. Хаця з той пары і прайшло нямала год, паміж рускай і беларускай мовамі ёсць шмат агульнага. Бо руская і беларуская мовы – мовы-сёстры. Бібліятэкар Патоцкая Т.В. пазнаёміла вучняў 9-Б класа СШ №30 з цікавымі фактамі беларускага і рускага мовазнаўства. Школьнікі даведаліся як узнікаюць новыя словы, якое паходжанне яны маюць, якую адменнасць маюць беларускія прыказкі і прымаўкі, і як яны гучаць пры перакладзе на рускую мову, у чым сакрэт акравершаў.