IMG 681116 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для школьных бібліятэкараў вобласці прайшла вечарына "Смяяцца - не грэх" з удзелам лаўрэата прэміі імя Кандрата Крапівы, вядомага беларускага паэта-гумарыста, перакладчыка Міхася Мірановіча.

Сустрэча адбылася напярэдадні юбілейнай даты, 70-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Міхаіл Канстанцінавіч прачытыў гумарыстычныя вершы з выданняў для дзяцей і дарослых "Неспадзяванка", "Жартачкі", "Безальтэрнатыўная Ева", а таксама прэзентаваў свае новыя кнігі: іранічныя мемуары "Згадкі" і зборнік "Літаратурныя пародыі".

Бібліятэкары цэлую гадзіну былі ў палоне міранізмаў і жартачак, літаратурных пародый і фрашак (вершаваных гумарыстычных кароценькіх вершыкаў), а таксама празаічных твораў пісьменніка. Міхась Мірановіч шмат кніг падпісаў удзячнай аўдыторыі, таму прысутныя не толькі на мерапрыемстве атрымалі зарад добрага настрою, але і ўзялі яго з сабой.