img_2039.jpg

 

15 верасня з 12.00 да 13.00 у бібліятэках прайшла рэкламная акцыя "Як прайсці ў бібліятэку?". Сэнс акцыі заключаўся ў тым, што ў гэты час супрацоўнікі бібліятэк і валанцёры на працягу гадзіны задавалі прахожым пытанне: “Як прайсці ў бібліятэку?” Тым, хто змог адказаць на пытанне былі ўручаны маленькія сувеніры, а тым, хто не здолеў адказаць на пытанне ўручалі візітоўкі з указаннем адраса і распарадку работы бліжэйшай бібліятэкі.