IMG 67749.1

 

 

 

 

 

З нагоды святкавання 80-годдзя Віцебскай вобласці, 22 студзеня бібліятэка імя Ул. Караткевіча запрасіла сваіх наведвальнікаў прыняць удзел у квэст-гульні "Скарбы Віцебскай зямлі".

Квэст-гульня - гэта займальнае завочнае падарожжа па нашаму краю, унікальнаму па прыгажосці, багаццю запаведных мясцін, па культурных традыцыях і гістарычнай спадчыне. На першым этапе юныя вандроўнікі адкрылі для сябе адметнасці Полаччыны, і кожны з іх знайшоў і забраў з сабой часцінку каштоўнага багацця, якое па легендзе захоўваецца ў лабірынтах падземнага горада, што знаходзіцца пад Полацкам.