вит.обл.39.1

 

 

 

 

  

Удзельнікамі пазнавальнай гульні-красворда "Цуды Віцебскага краю", якая адбылася 18 студзеня ў бібліятэцы імя Е.Лось , сталі вучні 4В класа ДУА "Гімназія №4 г. Віцебска".

Спачатку ўсе "выправіліся" ў невялікае падарожжа па карце Віцебскай вобласці, у час якога "наведалі" вядомыя гарады і мястэчкі. Замацаваць набытыя веды дапамагла асацыятыўная віктарына "Назаві горад", дзе патрабавалася выбраць карткі з назвай горада і адпаведна з надпісам аб тым, чым ён славуты.

Віцебшчына, багатая сваёй гісторыяй і культурай, нарадзіла і ўзгадавала шмат годных людзей, вядомых далёка за яе межамі, і жыццё якіх можа быць прыкладам для іншых. Разгадваючы красворд з прозвішчамі герояў вайны, літаратараў, мастакоў, дзеці з дапамогай біблятэкара расказвалі, што яны ведаюць пра З. Тусналобаву-Марчанка, П. Машэрава, В. Быкава, У. Караткевіча, Е. Лось, М. Шагала, Я. Драздовіча.

вит. облвит. обл.4