Дзейнічала з ліпеня 1941 г. ў медыцынскіх установах горада. Налічвала 15 чалавек. Кіраўнік – урач туберкулёзнай бальніцы Ксенія Сяргееўна Акаловіч. Выкарыстоўваючы пашпарты памерлых, гісторыі хвароб, розныя бланкі, яна аформіла каля 100 дакументаў для выратавання ваенапалонных, камуністаў, яўрэеў, разведчыкаў і сувязных, моладзі ад вывазу ў Германію.

Акаловіч і Т.М.Шырочанка размяшчалі ў бальніцы ваенапалонных, якіх потым пераводзілі на канспіратыўныя кватэры, далечвалі, а Т.К.Вішнеўская выводзіла з горада. Група Акаловіч перапраўляла з горада таксама мірных жыхароў, каму паграджала небяспека. Так, 7 і 20 мая сама Ксенія Сяргееўна суправаждала да партызан групу звыш 30 чалавек – сем’і камуністаў.
З дапамогай групы Акаловіч былі легалізаваны армейскі разведчык В.І.Чыркоў і радыстка з разведгрупы М.Р.Яфімава (“Армейца”). Пад выглядам наведвання хворых К.С.Акаловіч і М.М.Кірухіна збіралі ў горадзе звесткі аб размяшчэнні штабоў, складоў, абарончых збудаванняў, зенітных установак. Здабытыя данныя, медыкаменты, перавязачны матэрыял падпольшчыкі перадавалі групе А.А.Максіменкі з партызанскай брыгады Аляксея Данукалава. У красавіку 1942 г. патрыёты вывелі да партызан групу ваенапалонных, у маі яшчэ каля 30 чалавек.
З кнігі Якіма Жыляніна “Без лініі фронту” “Красноармейцам и командирам, проживавшим нелегально в Витебске, а также многим патриотам, решившим уйти в партизанские отряды, выдавались справки о том, что они находились на излечении в больнице и теперь направляются в деревню по месту жительства. Например, 6 мая 1942 года доктор Околович выдала подпольщику коммунисту И.К.Оскеру такую справку: "Гр. Оскер И. К. находился на излечении во 2-й больнице гор. Витебска с 2/IV по 1/V 1942 г. от воспаления легких. Возвращается к себе домой в дер. Королево Витебского округа". Оскер свободно вышел из города и благополучно добрался до отряда”.
Гітлераўская служба бяспекі пільна сачыла за медыцынскімі работнікамі. І ў жніўні 1942 г. пад пагрозай правалу Акаловіч і некалькі патрыётаў пайшлі да партызан. Тыя, што засталіся ў горадзе, працягвалі працаваць пад кіраўніцтвам Т.М.Шырачэнка.

Zt38S4BYvNc