4 лютага 1910 г. у в.Марцюші Гарадоцкага раёна нарадзіўся Рыгор Багданавіч БАГДАНАЎ. 
 Жыў і працаваў у Віцебску. У Чырвонай Арміі з 1932 г. Са снежня 1941 г. на Заходнім, Цэнтральным і Варонежскім франтах.

Камандзір батальёна старшы лейтэнант Р.Б.Багданаў вызначыўся ў верасні ў баях на поўнач ад Кіева: балальён з ходу фарсіраваў Дзясну, выйшаў да Дняпра і фарсіраваў раку, захапіў плацдарм, адбіў 10 контратак, занаў 2 населеныя пункты і ўтрымліваў іх да падходу падмацавання. 
 У час адбіцця чарговай варожай контратакі 1 кастрычніка 1943 г. Рыгор Багданаў быў смяротна паранены. 
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 17 кастрычніка 1943 г. пасмяротна. 

4